САЙТ ОТДЕЛЕНИЯ "МЕНЕДЖМЕНТ В СФЕРЕ
МЕЖДУНАРОДНОГО ТУРИЗМА" ФМО БГУ
Пятница, 19 Апреля 2024, 02:51

Приветствую Вас Гость
Главная страница | Регистрация | Вход
[ Новые сообщения · Правила форума · Поиск]
  • Страница 1 из 1
  • 1
Модератор форума: Serega  
Наш форум » Все разделы » Новости » Фотафакт. Залатая жыла беларускага турызму
Фотафакт. Залатая жыла беларускага турызму
SeregaДата: Вторник, 18 Ноября 2008, 18:56 | Сообщение # 1
Admin
Группа: Администраторы
Сообщений: 944
Статус: Offline
Фотафакт. Залатая жыла беларускага турызму

18 ноября 2008 ОтКлик
Кастусь ЛАШКЕВІЧ, TUT.by, Павал КАСЦЮКЕВІЧ, Наша Ніва

http://news.tut.by/otklik/121922.html

Калi на Беларусi аднавiць хаця б палову з раскiданых па ўсёй тэрыторыi архiтэктурных помнiкаў, мы жылi б у iншай краiне. На жаль, прамiнулыя 17 гадоў незалежнасцi былi бязлiтасна прамарнаваныя. I толькi цяпер, стамiўшыся ад бясконцых размоваў аб развiццi турызму, дзяржава сям-там узялася-ткi за аднаўленне гiсторыка-культурнай спадчыны. У вандроўцы, наладжанай Беларускай асацыяцыяй журналiстаў, старшыня рэспублiканскай рады ГА "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў гiсторыi i культуры" Антон Астаповiч пазнаёмiў нас з малавядомым маршрутам па Магiлёўшчыне, якi мае ўсе шанцы стаць культавым.

СВIСЛАЧ

Вёска Свiслач, цэнтр сельсавету ў Асiповiцкiм раёне, стаiць на маляўнiчым месцы — злучэннi рэк Свiслач i Бярэзiна. Калiсьцi яна была сталiцай удзельнага княства на паўднёвай мяжы Полацкай зямлi. Больш за 10 гадоў таму з'явiўся дакумент, згодна з якiм тутака мусiў паўстаць Нацыянальны парк, але "воз и ныне там".

Больш за тое, калi зазiрнуць у Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў, вы знойдзеце там адно брацкую магiлу часоў апошняй вайны ды будынак 1911 году, якi належаў мясцоваму габрэю-гандляру i дзе месцiлася крамка з карчмой.




Абсурд, але галоўнай свiслацкай славутасцi — замчышча, культурны слой якога сягае ажно ХIII стагоддзя, у спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцяў няма. Чаму? "Над спiсам, якi быў зацверджаны ў 2007 годзе, у асноўным працавала мясцовае чынавенства. Каб было менш клопату, шматлiкiя аб'екты папросту iгнаравалi", — тлумачыць Антон Астаповiч, якi сам паходзiць з Асiповiчаў.



Першапачаткова свiслацкi замак быў драўляны. У 1655 годзе, падчас жахлiвай вайны Рэчы Паспалiтай з Масквой, ворагi спалiлi яго дашчэнту. Толькi ў XVIII стагоддзi на ўзгорку пабудавалi некалькi арсенальных памяшканняў — цэйхгаузаў, але далей справа не рушыла. Руiны, у якiх прасочваецца традыцыйная беларуская мяшаная муроўка з разынкавым арнаментам, захавалiся на замчышчы да нашага часу.


"У нас модна стала гаварыць пра развiццё турыстычнай iнфраструктуры. Дык вось, летась наша Таварыства некалькi разоў звярталася да Нацыянальнага агенцтва па турызме з iнiцыятывай правесцi для турфiрмаў сумесны семiнар па iнтэрпрэтацыi гiсторыка-культурнай спадчыны. Але насамрэч iх гэта не цiкавiць!" — абураецца спадар Астаповiч.



Пакуль мясцовыя ўлады марудзяць, руiны свiслацкага замчышча гiбеюць без аховы i кансервацыi. Колькi яны яшчэ вытрываюць, не ведае нiхто.

ЖЫЛIЧЫ
Мала хто ведае, што ў вёсцы Жылiчы Кiраўскага раёна Магiлёўскай вобласцi месцiцца цi не найвялiкшы ў Беларусi шляхецкi двор — палац Булгакаў — помнiк эпохi класiцызму першай трэцi ХIХ стагоддзя.



Iгнат Булгак трымаў крухмальны завод, пiваварню, а ягоны цукар славiўся на ўсю Еўропу. Амбiцыйны магнат вырашыў пабудаваць сядзiбу, роўнай якой не было яшчэ ў Лiтве. Для гэтага ён запрасiў архiтэктара Казiмiра Падчашынскага, якi ўзначальваў кафедру архiтэктуры Вiленскага ўнiверсiтэту.
Вынiк уражвае нават цяпер. Палац, аздоблены ўнiкальнай iнтэр'ернай ляпнiнай, мае плошчу 4000 кв. метраў. У iм былi ўласны касцёл, бiблiятэка, вялiкая бальная зала i нават аранжарэя, дзе вырошчвалi кiпарысы, пальмы i апельсiны. 18-гектаравы парк з каскадам сажалак i летняй лазняй уяўляў сабой далiну ракi Дабосны. Паркавы ландшафт i дасюль узбагачаюць шмат штучных рэльефных горак — бельведэраў.



Пасьля рэвалюцыi тут месцiлася школа працоўнай моладзi, потым — сельгастэхнiкум, якi i выратаваў палац ад разбурэння. У 1996 годзе быў створаны музей, а палац перададзены на баланс аддзела культуры Кiраўскага раёна.



У добрым стане захавалiся парадныя памяшканнi.



Антычная ляпнiна, дэкаратыўныя элементы, камiны суседнiчаюць з савецкiмi вiтражамi i карцiнамi ў стылi сацрэалiзму.


Сёння палац Булгакаў (разам з Нясвiжскiм i Мiрскiм замкамi, Краснабярэжскiм палацам, Каложай, Брэсцкай i Бабруйскай крэпасцямi i iнш.) уваходзiць у спiс 10 нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцяў для прыярытэтнага фiнансавання з дзяржбюджэту. I адзначаны ён 1-й катэгорыяй каштоўнасцi.


Як распавяла навуковы супрацоўнiк музею Iрына Шляхтава, летась на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыi па рэстаўрацыi заходняй часткi палаца было выдзелена 360 млн рублёў. Сёлета там павiнны распачацца рэстаўрацыйныя работы коштам больш за 1 млрд рублёў.


Да 2010 года ў Жылiцкiм палацавым комплексе плануецца цалкам аднавiць шляхецкую сядзiбу XIX стагоддзя. Але па iнфармацыi, якую Антон Астаповiч атрымаў ад навуковага кiраўнiка праекту — дырэктара Цэнтра па рэгенерацыi гiсторыка-культурных ландшафтаў i тэрыторый Аляксандра Кропатава, фiнансаванне можа быць паменшанае, а тэрмiны здачы аб'екта аднесеныя на 4-5 гадоў.

БАБРУЙСК
Яшчэ адзiн аб'ект з ТОП-10 нерухомых гiсторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусi — Бабруйская фартэцыя (крэпасць), пабудаваная на месцы старажытнага горада на пачатку 19 стагоддзя. Ягоны стан выклiкае найбольшы непакой адмыслоўцаў.


Характэрна, што самы цяжкi ўдар фартэцыя перанесла не падчас сусветных войнаў, а ў 1950-60-я гады. Тады саветы знiшчылi ўсе вонкавыя фартыфiкацыйныя пабудовы, валы, бастыёны. Сёння застаўся толькi 8-мы палiгон уздоўж Бярэзiны, рэшткi ўмацавання "Фрыдрых Вiльгельм", форт Апермана i шэраг казармаў.

"Самае страшнае,— распавядае Антон Астаповiч, — што ў мясцовых уладаў няма агульнай канцэпцыi ў дачыненнi да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi 2-й катэгорыi. Аб'екты Бабруйскай крэпасцi распрадаюцца нават без аўкцыёна i за гэтымi супрацьзаконнымi дзеяннямi няма анiякага кантролю. Напрыклад, летась я размаўляў з прадпрымальнiкам, якi выкупiў у гарвыканкама казарму за 50 тыс рублёў!".

Дадамо, што улетку на тэрыторыi крэпасцi быў адчынены найвялiкшы ў Беларусi ўльтрасучасны лядовы палац, што, па словах экспертаў, таксама ёсць парушэннем гiсторыка-культурнага заканадаўства.

Бабруйскi лядовы палац. Фота Алеся Красавiна


Не цiкавiць чыноўнiкаў i тое, што у часе польскай (1919-20) i нямецкай (1941-44) акупацыяй у сценах Бабруйскай фартэцыi месцiлiся канлагеры для ваеннапалонных. Тут загiнулi тысячы чалавек, а iхняя памяць дасюль неўвекапомненая.

КРАСНЫ БЕРАГ
Краснабярэжскi (менавiта Красны, а не Чырвоны Бераг) палац канца 19 ст. Козел-Паклёўскiх (2-я катэгорыя каштоўнасцi) — прыклад рамантычнай архiтэктуры, якая спалучае ў сабе неараманскi знешнi воблiк — так званае "цаглянае" дойлiдства, i комплекс iнтэр'ернай аздобы пакояў i залаў палаца — у стылях антычным, гатычным, альгамбры, ман"ерызму, барока i г.д.

Уяздная брама, аздобленая ў неагатычным стылi.

Цягам дзесяцiгоддзяў тут месцiлiся навучальныя карпусы саўгастэхнiкума. У 1993-м пачалася рэстаўрацыя, але праз спарадычнае фiнансаванне будынiна пачала развальвацца на вачах. Палац уратаваў цуд. Кажуць, аднойчы ў 2003 годзе тагачасны старшыня Камiтэту дзяржкантролю Анатоль Тозiк вяртаўся з роднага Жлобiна i вырашыў паказаць жонцы мясцiны юнацтва. Убачаны заняпад так абурыў чыноўнiка, што ён надаў справе новы iмпульс.


Цяпер, па словах Антона Астаповiча, рэстаўрацыя Краснябярэжскага палаца ў метадалагiчным плане — адна з найменш праблемных у краiне. Як i ў Жылiчах, падрадчыкам па рэстаўрацыi ўнiкальных унутраных iнтэр'ераў выступае ЗАТ НВА "Эльвiра", дзе сабраныя найлепшыя рэстаўрацыйныя кадры краiны.

Унутраныя памяшканнi да i пасля рэстаўрацыi.

Рэстаўратары спрабуюць выконваць мiжнародныя методыкi, але атрымлiваецца гэта далёка не заўсёды. Гэтак, замiж драўляных аконных праёмаў паставiлi пластыкавая шклопакеты.


Перад тым, як будаваць палац, тут заснавалi сваю цагельню, але паколькi ўласных традыцыяў вытворчасцi не было, цэгла выходзiла вельмi нiзкай якасцi. Праўда, сёння ёсць нямецкая тэхналогiя, якая дазваляе ўзмацняць гэтыя восыпы.


Гiсторык архiтэктуры Наталля Пятровiч, якая рыхтавала навуковую даведку Краснабярэжскага палаца, перакананая, што ён мусiць быць занесены ў спiс ЮНЭСКА.

Кажан (у цэнтры) — яскравы элемент раманскага i гатычнага стылю.

Падсумоўваючы, расклад з гiстарычнымi пабудовамi ў Беларусi даволi просты: калi прымаецца пастанова аб наданнi сядзiбе цi палацу катэгорыi каштоўнасцi (пажадана 1-й), — усё будзе добра, будуць вылучацца сродкi i пабудову будуць рэстаўвараваць. Помнiк застанецца па-за ўвагай дзяржавы — яго чакаюць заняпад i паступовае разбурэнне.


Антон Астаповiч (на фота) i яго нешматлiкiя паплечнiкi з Таварыства аховы помнiкаў змагаюцца за захаванне нашай агульнай спадчыны па ўсёй краiне. "Я цудоўна разумею, што цяпер кардынальным чынам мы нiчога змянiць не можам, — гаворыць ён. ­— У Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў ўключана больш за 4700 помнiкаў матэрыяльнай i нематэрыяльнай культуры. Але праблема ў тым, что ў Беларусi хранiчна парушаецца заканадаўства ў ахове помнiкаў. Таму нам застаецца збiраць дакументы для будучых пакаленняў. Бо я веру, што абавязкова прыйдзе час i ўсяму будзе дадзена прававая ацэнка".


Фота Кастуся Лашкевiча


Per aspera ad astra! (лат.) - Через тернии к звездам...
 
Наш форум » Все разделы » Новости » Фотафакт. Залатая жыла беларускага турызму
  • Страница 1 из 1
  • 1
Поиск:


Хостинг от uCoz